be
Міхаіл Галдзянкоў

Забытая Першая сусветная вайна

Avise-me quando o livro for adicionado
Para ler este livro carregue o arquivo EPUB ou FB2 no Bookmate. Como carrego um livro?
Задачы дадзенай кнігі не столькі ў тым, каб падрабязна прасачыць гісторыю гэтай забытай вайны, колькі — распавесці аб асабліва важных яе момантах, выкрыць міфы аб гэтай вайне і прапанаваць сваё бачанне, а таксама дату завяршэння Першай сусветнай вайны. Факты кажуць пра тое, што яна не скончылася 11 лістапада 1918 года з падпісаннем перамір’я паміж Антантай і Германіяй. Не чатыры, а ўсе шэсць гадоў доўжылася тая вайна, разбіваючыся на новыя дробныя і буйныя канфлікты.
Este livro está indisponível
367 páginas impressas
Já leu? O que achou?
👍👎

Impressões

  • maryandbookscompartilhou uma impressãohá 2 anos
    👍Vale a leitura
    🎯Vale a pena
    🚀Não dá pra largar

Citações

  • maryandbooksfez uma citaçãohá 2 anos
    Яшчэ напярэдадні вайны з пункту гледжання закона падлодка, сустрэўшы варожы карабель, павінна была даслаць на борт партыю ваеннаслужачых для дагляду. Калі была ўсталявана наяўнасць забароненага ладунку, судна лічылася прызам. Патрэбна было адвесці яго ў свой порт ці, пры немагчымасці, знішчыць, гарантуючы бяспеку экіпажу.
  • maryandbooksfez uma citaçãohá 2 anos
    Расія з часоў Івана ІІІ, захопліваючы новыя землі, так і не навучылася паважаць сваіх новых грамадзян, як і не навучалася станоўча выкарыстоўваць іх патэнцыял ці хаця б проста вырашыць, што далей рабіць з новадалучанымі землямі. З часоў заваяванняў Івана ІІІ, Івана ІV і Пятра І разам з імі, як правільна заўважыў Міхаіл Велер, маскоўскія цары эксплуатавалі прымітыўную халопскую захопніцкакачэўніцкую (зулускую) філасофію: добра жыць за кошт новадалучаных багатых земляў. Але ці стала жыхарам Масковіі лепей ад заваявання багатай Наўгародскай рэспублікі ці ліквідацыі квітнеючай Пскоўскай рэспублікі? Ці стала лепей жыхарам Расіі пасля далучэння Прыбалтыкі, Фінляндыі і Рэчы Паспалітай, разгрому Чаркесіі і ўсяго Каўказа, заваявання Сібіры? Не, не стала. Наадварот. Яны па-ранейшаму былі галечай, якая знаходзілася, па сутнасці, пад арыштам, гінулі ў змаганіі невядома за што ў далёкіх краях, жывучы пад прыгонам, як цяперашнія вязні, асуджаныя на «хімію».
  • maryandbooksfez uma citaçãohá 2 anos
    І як бы савецкія гісторыкі ні называлі Першую сусветную вайну імперыялістычнай, нават у СССР сарамліва хавалі той факт, што рускае войска акупавала паўднёвае ўзбярэжжа Каспія і Паўночны Іран — землі зусім не славянскія.

Nas estantes

fb2epub
Arraste e solte seus arquivos (não mais do que 5 por vez)