be
Людміла Рублеўская

Дагератып

Avise-me quando o livro for adicionado
Para ler este livro carregue o arquivo EPUB ou FB2 no Bookmate. Como carrego um livro?
Новы дэкадансны раман Людмілы Рублеўскай пачынаецца ў нашу эпоху: малады біёлаг Гальяш рыхтуецца з'язджаць за мяжу, але, разбіраючы рэчы ў дзедавай кватэры, знаходзіць стары дзённік… Перад чытачом паўстаюць таямнічыя падзеі канца XIX стагоддзя. Уладальнікі фотаатэлье правінцыйнага беларускага гарадка, незалежная прыгажуня Багуслава і яе бацька Варакса Ніхель, — якія спецыялізуюцца на партрэтах post mortem — адлюстраваннях нябожчыкаў, вымушаныя выправіцца ў экспедыцыю, каб сфатаграфаваць неверагодную этнаграфічную калекцыю ў глухім і злавесным маёнтку Жухавічы. Цяперашняга ўладальніка маёнтка, князя Шымона Каганецкага, мясцовыя сяляне лічаць ваўкалакам. Дый Багуслава з бацькам зусім не тыя, за каго сябе выдаюць. Вы не зможаце адарвацца ад гэтага раману. Дэкаданс, готыка, хорар, палкае каханне насуперак усяму і бязлітасная чалавечая подласць… Рамантычная і жудасная гісторыя знаходзіць разгадку толькі ў наш час.
Este livro está indisponível
238 páginas impressas
Já leu? O que achou?
👍👎

Impressões

  • Иринаcompartilhou uma impressãohá 4 anos
    👍Vale a leitura
    🚀Não dá pra largar

Citações

  • Julia Krasovskayafez uma citaçãohá 2 anos
    - Ты – такі тыповы беларус, - прамовіла я, праводзячы, як калісьці марыла, пальцам па ягоных густых бровах. – Нам увесь час унушалі, што мы – спакойныя, цярплівыя, талерантныя такія. А як толькі адыходзім ад гэтай нормы, пачынаем бараніць сваю годнасць – адмарозкі. Падонкі. Чаму мы павінны быць бяспечнымі, як кісель? Ешце нас лыжкай? Памятаеш рэпавую песню з прыпевам “Беларусы – шалёны народ”? Калі доўга заганяць у сябе гнеў, ён рана ці позна выбухне шалёным супрацівам. Я не баюся твайго звера. Не бойся і ты. Сёння ён нас выратаваў.
  • Julia Krasovskayafez uma citaçãohá 2 anos
    Тут, у мястэчку, для шчасця – надзейны камплект:
    Месца для танцаў, пякарня, шынок і аптэка.
    Ёсць варажбітка, сказаць: ты кароль, не валет,
    Ёсць пастарунак – вартуе спакой чалавека.
    Кафе-шантану няма, ды вось-вось завядуць.
    А балаганаў хапае. Вакол балаганы.
    Маецца рэчка, каб з мосту пляваць у ваду,
    Ёсць і паэт. Дэманструе багемы заганы.
    Млын вадзяны, як належыць, прытулак чарцей.
    Могілкі ёсць, сінагога, царква і званіца.
    Школа, дзе вучаць на мове чужынцаў дзяцей,
    Пустка, дзе можна напіцца, кахацца, забыцца.
    Тут у мястэчку, не любяць складаных размоў.
    Воля? Якая? Кнігарня? Навошта, спадарства?
    Ціха рачулка нясе між крутых берагоў
    Воды свае запляваныя ў соннае царства.
    Можа, калісьці чыгунка сюды забрыдзе,
    Можа, народзіцца геній у хатцы тутэйшай.
    Ходзіць паэт з ліхтаром і шукае людзей,
    І асыпаюцца лісцем маўклівыя вершы.
  • Julia Krasovskayafez uma citaçãohá 2 anos
    Усяго толькі дотык – а быццам электрычнасцю працінае ўсё цела і быццам у гэтай адной кропцы цялеснага кантакту на імгненне засяродзіўся вялікі сэнс вялікага сусвету
fb2epub
Arraste e solte seus arquivos (não mais do que 5 por vez)