be
Альгерд Бахарэвіч

Дзеці Аліндаркі

Avise-me quando o livro for adicionado
Para ler este livro carregue o arquivo EPUB ou FB2 no Bookmate. Como carrego um livro?
  • Татьяна Карыткоfez uma citaçãohá 4 anos
    Бацька застаўся сам-насам са сваімі падшыўкамі, шафай, старой пішучай машынкай у куце і пляшывым сталом, на якім стаяла бутэлька “Масандры” і кубак з надпісам “Москва навсегда”. Падарунак рэдакцыі ад расейскіх калегаў.
  • Татьяна Карыткоfez uma citaçãohá 4 anos
    всегда тебе говорил, что главное голос. А лицо... В этой стране не осталось красивых мужчин, поверь мне. Это Беларусь, блядь”.
  • Jan Nofez uma citaçãohá 5 anos
    Людзі адтуль, дзе вуліцы да сёньня называюць імёнамі забойцаў, дзе гадуюць помнікі, быццам кветкі, дзе пішуць кірыліцай і кіруюцца ў жыцьці не законам, а законамі жанру.
  • Катерина Невинскаяfez uma citaçãohá 8 anos
    Раніцай Лёся ішла па намазаным смугою лесе, торгаючы рукамі, як марыянэтка — каб сагрэцца. Мала хто ведае, думала яна, што марыянэтка — гэта ад імя адной дзяўчынкі, якая жыла вельмі даўно, у зусім іншай краіне, адкуль бліжэй да Брэмэну, чым да лягеру з сонейкам над брамаю. Марыянэтка — гэта такая маленькая Мары-Анэта. Дзяўчынка, да рук якой прывязалі вяровачкі і торгаюць за іх, торгаюць, а яна робіць усё, што скажуць
  • Катерина Невинскаяfez uma citaçãohá 8 anos
    Таму яны падышлі бліжэй і прачыталі яшчэ раз, і прачыталі зноў — а на ўказальніку, што так упэўнена паказваў напрамак, было ўсяго два, але затое вельмі важныя словы, напісаныя крывымі літарамі белай фарбай:
    “У Бремин”.
  • Катерина Невинскаяfez uma citaçãohá 8 anos
    хто іхныя дзеці?”
    “Яліны, яліны, — прабурчэў Лёччык. — Калі сабраць яловыя шышкі, яліна табе слова ня скажа. А вось калі жолуд падняць, дуб адразу як зірне — мароз па скуры...”
    Луг скончыўся, Лёся і
  • Катерина Невинскаяfez uma citaçãohá 8 anos
    Як ты мяркуеш, вось у лесе дрэвы ведаюць, што яны — сям’я?”
    Лёччык узьняў вочы ўгару і трохі падумаў.
    “Некаторыя, мабыць, ведаюць, — сказаў ён смурным голасам. — А некаторыя не. Мне здаецца, што дубы ведаюць. Яны нават клапоцяцца пра сваіх. А вось бярозы — дурныя. І легкадумныя”.
  • Катерина Невинскаяfez uma citaçãohá 8 anos
    Каця...”
    Каця паклала гэты ключ сабе ў рот. Каця смактала гэты халодны ключ, і тое, што ён чуў, было ўсяго толькі звонам ключа, які стукаў аб яе дзівосныя маладыя зубы.
  • Катерина Невинскаяfez uma citaçãohá 8 anos
    Ён адшукаў “Безуміе” у сваім тэлефоне — і Шнітке безь пярэчаньняў зайграў у гэтым безнадзейным пакоі.
  • Катерина Невинскаяfez uma citaçãohá 8 anos
    я толькі ня верыў. У адраджэньне і малінавае дражэ, у сяброўства і сям’ю, у мову і ў каву, у рэвалюцыю і люстрацыю, у Зянона і Плятона, у літаратуру і Тураўскае евангельле... Ісьціна нагнала мяне так позна. Яна прызначыла мне тут, у гэтай богам забытай гасьцініцы, у горадзе, пра які ня ведае ніхто, апрача яго жыхароў”.
fb2epub
Arraste e solte seus arquivos (não mais do que 5 por vez)