bookmate game
be
Леанід Дайнека

Меч князя Вячкі

Avise-me quando o livro for adicionado
Para ler este livro carregue o arquivo EPUB ou FB2 no Bookmate. Como carrego um livro?
  • Yanafez uma citaçãohá 2 anos
    І ўсё-ткі мудрае слова мацнейшае за меч. Меч кароткі. Слова доўжыцца ў людскіх пакаленнях
  • Andrei Pachopkafez uma citaçãohá 4 anos
    Вячка стаяў, прысланіўшыся спінаю да абсмаленых частаколін забаролаў, зняўшы цяжкі шлем. Глуха крыкнула за валам невядомая начная птушка, нібы паклікала яго. Кожную ноч ён чуў яе трывожны самотны голас, хоць наўкол ва ўвесь дух ігралі гудкі і дудкі. Здавалася, яна крычыць толькі для яго. Дзе жыве гэтая птушка? Якое ў яе гняздо? Пабегчы б за ёй, скаціўшыся з вала, у начны туман, у лугі і лясы і зноў зрабіцца малым, каб росны лазовы куст пудліва дакрануўся да шчакі, апёк яе дрыготкім холадам. Паляцець бы, як гэтая птушка, далёка-далёка адсюль, ад крыві і смерці, і апусціцца на ціхім лясным азерцы каля Друцка, дзе светлыя хвалі варушаць сонны чарот і месячныя промні начуюць у яловым гушчары. Не паляціш! Нельга. Са сваёй дружынаю ён пойдзе да канца, да самага канца... Вячка заснуў, сціскаючы у руцэ меч, і цераз вал пераляцела светлапёрая вогненнавокая птушка, села яму на грудзі, запыталася мяккім пяшчотным голасам:

    — Дзе ты, мой князь?
  • Andrei Pachopkafez uma citaçãohá 4 anos
    Дзе мы стаім, там і наша Палата цячэ.
  • Andrei Pachopkafez uma citaçãohá 4 anos
    — Жыві тым, што ёсць. Прыспешваючы заўтрашні дзень, мы набліжаем да сябе змрок магілы.
  • Andrei Pachopkafez uma citaçãohá 4 anos
    Комтур шкадаваў не іх, а шкадаваў тавар, якім яны былі.
  • Andrei Pachopkafez uma citaçãohá 4 anos
    Толькі наплакаўшыся, наглытаўшыся едкага дыму кастроў, на якіх згараюць самыя светлыя надзеі, чалавек можа ацаніць, можа зразумець, што такое шчасце.
  • Andrei Pachopkafez uma citaçãohá 4 anos
    У тых, хто забывае дабро, хто забывае бацькоў, продкаў, Бог высушвае сэрцы, і гэта ўжо не людзі, а балотны трыснёг.
  • Andrei Pachopkafez uma citaçãohá 4 anos
    Толькі праца, цяжкая, да змогі, праца магла хоць на міг даць спачынак параненай палонам душы.
  • Andrei Pachopkafez uma citaçãohá 4 anos
    Ад слёз толькі балотны туман гусцей узнімаецца.
  • Andrei Pachopkafez uma citaçãohá 4 anos
    Манашкі, усе як адна, паднялі сумныя прыгожыя твары да неба, і святло, не святое, а вясновае, загарэлася ў іхніх вачах.
fb2epub
Arraste e solte seus arquivos (não mais do que 5 por vez)