bookmate game
be
Grátis
Ядвігін Ш

3 бальнічнага жыцця

3 páginas impressas
Publicação original
1922
Já leu? O que achou?
👍👎

Impressões

  • Gold Applecompartilhou uma impressãohá 4 anos
    👍Vale a leitura
    🔮Segredos Obscuros

  • Кацярына Тарасаваcompartilhou uma impressãohá 5 anos
    🔮Segredos Obscuros

  • Татьяна Рыбинскаяcompartilhou uma impressãohá 6 anos
    🔮Segredos Obscuros
    💧Sentimental

Citações

  • Sergei Brishtelfez uma citaçãohá 2 anos
    Змяркалася. Візглівы вецер, як бы з вялікае злосці, ірваў апошнія з дрэў кляновых крывава-жоўтыя лісты,

    круціў іх у паветры, кідаў аб мокрую брудную зямлю, ганяў з месца на месца, як адкрасаваўшае, нікому не патрэбнае, ні на што нягоднае смяццё, і, закруціўшы, як круціць вір на глыбіні, біў імі аб тоўстыя, жоўтыя сцены, аб вялікія памуцеўшыя шыбы высокіх акон гарадской бальніцы...

    I ліплі крывава-жоўтыя лісты да тоўстых сцен бальніцы, як бы падслухаць хацелі, што чутно за імі, і ліплі крывава-жоўтыя лісты да памуцеўшых шыб, як бы заглянуць хацелі...

    Праз адчыненыя дзверы бальнічнай палаты № 2 высунуўся бледны твар, адна старана каторага была пакалечана, распухлая і бліскучая, і, распусціўшы доўгія полы вырудзеўшага бальнічнага балахона, ціха — быццам нейкая мара — сунуўся, раз за разам шэпчучы сіплым голасам: «№ 17 канае... дзе служачы? № 17 канае...»

    Разаспаны паночны служачы лыпнуў вачыма, працёр іх кулакамі, пацягнуўся і падняўся з свайго месца.

    — № 17? — спытаў знехаця.

    — Але!

    — Вось выбраўся! Супакою чалавеку не даюць! — I, мармочучы нейкую лаянку, падышоў да акна, дзе стаяў крыж, абапал каторага былі непачатыя яшчэ дзве васковыя грамніцы, выкруціўшы адну з іх, запаліў і паплёўся да канаючага. Хворыя, карыстаючы з агню, прыкурвалі папяроскі, перакідваліся слоўцамі, іншыя — на выздараўленні — паджартовывалі: «Проціў начы выбраўся, нябось, якраз трапіць да Абрагама на піва!»

    — Не бойся, яшчэ не выбраўся,— адказаў другі,— як пачне збірацца, дык гатоў і прыпазніцца: па поўначы і Абрагам не прымае — чакай да заўтра! Вось чуеш, як хліпае?..

    I праўда: здалёку — амаль не праз усю палатку — чутно было, быццам пасля доўгага плачу, не саўсім супакоіўшаеся дзіця раз за разам хліпала і хліпала, толькі да гэтага хліпання час ад часу прылучаўся нейкі скрыгат як бы сапсаванай, стрыманай машыны...

    Так канаў чалавек...

    Біты з малалецтва сірата, гаротны праз увесь век свой працаўнік, і вось ужо калі жыццё выціснула з яго апошнія сілы, высмактала кроў, высушыла апошнія мазгі, жылы выцягнула, цяпер гэта жыццё, бачачы, што з гэтага чалавека няма бол чаго выдушыць,— кінула яго на бальнічнае ложка, мучыла яго доўгія ночы, цэлыя месяцы і на астатак, угледзеўшы, што гэты кусок надгніўшага мяса гатоў ужо разваліцца, накінулася на апошнія мінуты канаючага і здзекавалася... Так жагнала жыццё замучанае ім цела і за пражыты супольны век, жагнаючы, давала награду пасвойму...

    Так канаў чалавек...

    Служачы, падышоўшы да ложка, над каторым вісела чорная бляха з надпісам № 17, нагнуўся, узяў за руку, разагнуў касцянеючыя пальцы і ўткнуў грамніцу; але для гэтай рукі, што столькі цяжараў перацягала за свой век, цяпер поцяжка было ўтрымаць цяжар свечкі; схіснулася грамніца на голыя высахшыя грудзі і апошні раз прыгрэла тое месца, пад каторым чуць білася ўжо, даўней гарачае, сэрца.

    Служачы падняў грамніцу, паправіў і адной сваёй рукой падтрымліваў і грамніцу і руку ўміраючага чалавека, падцягнуў адной нагой зэдлік і, прысеўшы, пачаў расказваць блізкім хворым, якія былі заўчора хрэсьбіны ў свайго швагра.

    Хліпанне і скрыгат не сціхалі... Служачы, скончыўшы апавяданне, глянуў на ўміраючага, пашчупаў яго рукі і галаву і, махнуўшы рукой, загасіў грамніцу.

    — Не скора яшчэ дасца: саўсім яшчэ цёплы і свечка уся згарыць, пайду па надзірацеля.

    Ускорасці вярнуўся з надзірацелем і кніжкай пад пахай. Надзірацель, падсеўшы да століка каля акна, дзе міргатала лямпа, разлажыў кніжку і пачаў запісваць, мармочучы пад нос: «1909 года... 23 дня, чорнарабочы 49 лет воласці... Сымон сканчаўся ў... часоў...», затрымаўся, але тут выцягнуў гадзіннік з кішэні, глянуў на яго і дакончыў пісаць: «часоў 9 вечара...» «Ну,— абярнуўшыся да служачага, сказаў надзірацель,— цяпер палавіна дзевятай, даю, значыцца, яму паўгадзіны часу — хіба годзе — паспее; падасі яму грамніцу, а я пайду; у адзінаццаць прышлю за ім насільшчыкаў па закону,— значыцца,— у дзве гадзіны». ...Ізноў замігацела грамніца, ізноў чутно было і хліпанне, і скрыгат, але штораз радзей, штораз цішэй.

    Як увесь свой нядоўгі век быў паслухмяны Сымон, так і ў гадзіну свайго канання астаўся паслухмяным... начальству: у дзевяць сканаў.

    Служачы зняў з яго ўсю бялізну і, варочаючы з бока на бок цёплае яшчэ голае цела, палажыў тварам дагары, сцяг-нуў рукі на грудзі і, прыкрыўшы ўсяго посцілкай, занёс на месца грамніцу і пайшоў ізноў у свой кут драмаць...

    Вецер гудзеў. Ліплі крывава-жоўтыя лісты кляніны да памуцеўшых шыб бальніцы, як бы падгледзець хацелі, што там робіцца...

    На акне, дзе быў крыж, стаялі абапал дзве васковыя свечкі, адна з іх непачынаная, другая крыху падгарэўшы,— увесь знак, уся нядоўгая памятка, што на свеце не стала аднаго чалавека.
  • Анастасия Лебедичfez uma citaçãohá 6 anos
    — Вось выбраўся! Супакою чалавеку не даюць!
  • Анастасия Лебедичfez uma citaçãohá 6 anos
    «Проціў начы выбраўся, нябось, якраз трапіць да Абрагама на піва!»

Nas estantes

fb2epub
Arraste e solte seus arquivos (não mais do que 5 por vez)