be
Андрэй Мрый

Запіскі Самсона Самасуя

Avise-me quando o livro for adicionado
Para ler este livro carregue o arquivo EPUB ou FB2 no Bookmate. Como carrego um livro?
  • Kate Filipenkofez uma citaçãoano passado
    А з пункту гледжаньня ідэялёгіі, дык ня ведаю, як зарэгістраваць яго. Хто можа аб гэтым упэўнена сказаць, калі, як кажа мой прыяцель, філёзаф Торба, заблытана чалавечае жыцьцё, і няма ў ім строга акрэсьленай намэнклятуры.
  • Nastya Krechfez uma citaçãohá 4 anos
    Розум мой даўно прайшоў эмбрыёнальную стадыю разьвіцьця і я добра ведаю, якое вялікае значэньне маюць дробязі ў жыцьці
  • Дарья Курловичfez uma citaçãohá 4 anos
    Гэтага ён сьцярпець ня мог, абурана пакінуў сцэну, а празь пяць хвілін зьявіўся ўпаўнаважаны й арыштаваў мяне.
  • Дарья Курловичfez uma citaçãohá 4 anos
    Таварышы судзьдзі, сумленныя грамадзяне і вольная публіка!

    Хто такі Торба? Торба — атрутнік, шкодны эксплёататар працоўнай думкі рабочых і сялян! Ён настаўнік, у горшым сэньсе гэтага слова, нашай моладзі, ён ідэйны хістальнік і бязьмен без галавы! Яго трухлявая філязофія прыводзіць да мяшчанскага ўхілізму, культурна-буржуазнага зьдзічэнства і бязьмежнага разьвіцьця самадурства. Усё гэта можна знайсьці ў яго блёкноце.
  • Дарья Курловичfez uma citaçãohá 4 anos
    Пасьля доўгіх інтрадукцыяў, калі мой энэргічны запал захапіў і яе фізіялёгічную базу, Крэйна раптам абшчапіўшы мяне за шыю, схаваўшы свой твар на маіх грудзёх, парыўна зашаптала:

    — Ты мне даўно, даўно мілым быў. Толькі віду не хацела даваць. Мучыла і цябе і сябе!.. А ведаеш, ці ведаеш, мой ідал, за што я пакахала цябе? За вар'яцтва тваё, за бязьмежнае фантэзёрства і непакой...

    — Любі мяне за што хочаш! — адказаў я і ледзьве не заціснуў Крэйну вяроўкаю свайго каханьня.
  • Дарья Курловичfez uma citaçãohá 4 anos
    Гаспадыня мая (Хайка Каплун), каб яе пярун па галаве троху смалянуў, на сьняданьне засмажыла мне рыбу, ды нейкую дзіўную, з доўгім хвастом
  • Дарья Курловичfez uma citaçãohá 4 anos
    Сьвердзялюк пазнаёміў мяне з другой цікавай дзяўчынай — Сошай-Дошай. У яе блакітныя вочы, выпукленыя, як бурбалкі вадзяныя, тонкі нос Клеапатры, лебядзіная шыйка, стрыжаная галава і добра абсталяваны грудны сэктар. Знаёмячы нас, Сьвердзялюк шапарнуў мне на вуха:

    — Беражыся зь ёю! Справа тут тонкая! Чырканеш няўдала сярнічку — шмат будзе турбот.
  • Дарья Курловичfez uma citaçãohá 4 anos
    Мясцком сувязі ўнёс прапазыцыю ў профбюро аб выключэньні мяне з шэрагаў профсаюзу за абразу савецкай перадавой жанчыны, але тав. Мілёнак сказаў мне:

    — У парадку ўдарнасьці прасі прабачэньня ў тэлефаністкі.
  • Дарья Курловичfez uma citaçãohá 4 anos
    Другая новая тэлефаністка Мычка, якая знаёмілася з працай, дзяўчына беленькая, уся ў кужалёвых кудзёрках, зь лёгкадумным бляскам у вачох. На яе ўскладаў я вялікія надзеі.
  • Дарья Курловичfez uma citaçãohá 4 anos
    . Адна зь дзяўчын — настаўніца Цыцоха, кабетка так сабе, смазьлівая Божая цёлачка.
fb2epub
Arraste e solte seus arquivos (não mais do que 5 por vez)