bookmate game

Людміла Рублеўская

  • maryandbooksfez uma citaçãohá 2 anos
    А суседзі, слабасць уладаў адчуваючы, не супраць зноў прайсціся па ліцвінскіх землях. Бо землі гэтыя – спаконвек на скрыжаванні, здабываюць іх, як філасофскі камень, зацята, стагоддзямі, не шкадуючы сродкаў і жыццяў чалавечых, і калі б з костак і крыві вырасталі белыя дрэвы з чырвоным лісцем, як у бабулінай казцы, дык пушчы й лясы зямлі гэтай нагадвалі б чырвонае мора…
  • maryandbooksfez uma citaçãohá 2 anos
    Нічога добрага ў тае дарозе людзі паспалітыя земляў тутэйшых не бачылі. Усё, што патрэбнае самавітаму гаспадару, маецца і тут, вунь ад таго балота да таго гая... А далей – іншасвет, нават з вёскі за лесам дзеўку ўзяць – век чужаніцай пражыве, выглядзяць суседзі ў небаракі не тыя звычаі: не тая хада, не так юшку варыць... І ўжо зусім прапашчы чалавек, што ад уласнае хаты сам цягнецца ў дарогу, як старац альбо пагарэлец...
  • maryandbooksfez uma citaçãohá 2 anos
    Думаеш – каханачка, ажно – печка-гліняначка, а ў чужой хаце і жывая ды гарачая кабета не сагрэе.
  • maryandbooksfez uma citaçãohá 2 anos
    І калі ўжо беларусін спакусіўся ды пацягнуўся ў дарогу, і спыну яму нямашака, дык чаго дзівіцца, што шлях ягоны адны зайцы перабягаць будуць, ды самотны восеньскі дождж у калюгах скакаць перад ім стане?
  • maryandbooksfez uma citaçãohá 2 anos
    Як вучыў італіец Макіявелі, дурная справа спадзявацца на тое, што ўзброены чалавек падпарадкуецца няўзброенаму, а ferrum ferro acuitur, жалеза жалезам вострыцца.
  • maryandbooksfez uma citaçãohá 2 anos
    Марцін Радзівіл дужа паверыў у метэмпсіхоз... Перасяленне душаў. Увесь час сцвярджаў, што быў у мінулым жыцці птушкай, бо мае доўгі нос. А ў наступным жыцці спадзяваўся быць сланом. Што не перашкаджала яму ў гэтым быць апошняй свіннёй.
  • maryandbooksfez uma citaçãohá 2 anos
    Леанарда да Вінчы ў сваім “Бестыярыі” напісаў, што совы помсцяць тым, хто над імі насміхаецца – выдзёўбваюць вочы. Леанарда лічыў, што вачастыя птушкі толькі гэтай ежаю і могуць пракарміцца.
  • maryandbooksfez uma citaçãohá 2 anos
    Пілі з каштоўных крышталёвых кубкаў з залатымі налепкамі ў выглядзе звяроў так, каб не ап’янець – Радзівіл Жорсткі дужа не любіў п’яных. І гэта ў той час, калі добрым лічылася, каб госці валіліся пад стол, перацалаваўшыся з келіхам. Ніхто не прамаўляў велягурыстых тостаў, не пілі з чаравічка прыўкраснай дамы... Дый дам за сталом зусім не было – бо Геранім Радзівіл іх таксама не любіў, дакладней, пагарджаў і асцерагаўся “фарбаваных лісіцаў”.
  • maryandbooksfez uma citaçãohá 2 anos
    Нават лініі на руцэ могуць мяняцца, калі іх ўладальнік не губляе галавы ў самай адчайнай сітуацыі.
  • maryandbooksfez uma citaçãohá 2 anos
    – Што ж рабіць? Што рабіць? – вусны Пфальцмана трэсліся, як халадзец на вясельным стале падчас скокаў.
fb2epub
Arraste e solte seus arquivos (não mais do que 5 por vez)